Прэзыдэнт Францыі супраць далучэньня Турэччыны да Эўразьвязу

ПАРЫЖ. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак паўторна заклікаў Эўразьвяз перагледзець рашэньне пра перамовы аб далучэньні Турэччыны да Эўразьвязу. Анкара падпісала з сябрамі Эўразьвязу мытныя пагадненьні, аднак, яна не прызнае незалежнасьці Рэспублікі Кіпр, якая зьяўляецца сябрам Эўразьвязу. Паводле Шырака, гэтым самым Турэччына выключае сябе з перамоўнага працэсу. Таксама апазыцыйная кандыдатка на пасаду канцлера ФРГ Ангела Мэркэль заклікала эўрапейскіх кансэрватараў выступіць супраць далучэньня Турэччыны да Эўразьвязу. Мэркэль прапануе Анкары ўсяго толькі статус “прывілеяванага партнэрства”.