Джордж Буш заклікаў ірацкіх шыітаў да саступак у пытаньні Канстытуцыі

БАГДАД: Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў шыіцкіх лідэраў пайсьці на саступкі ў пытаньні ключавых пунктаў Канстытуцыі. Паводле газэты Нью Ёрк таймс, Буш асабіста зьвярнуўся з гэтым заклікам да шыіцкага лідэра Абдула-Азіза-Аль-Гакіма. Інфармацыю пацьвердзіў сябра канстытуцыйнай камісіі Алі-Аль-Адыб. Асноўныя рознагалосьсі паміж шыітамі і сунітамі тычацца фэдэралізму і будучыні забароненай партыі Баас. Сотні ірацкіх сунітаў дэманстравалі сёньня ў Бакубе недалёка ад Багдаду, а таксама ў Кіркуку супраць праекту новай Канстытуцыі.