Мытнікі зацікавіліся карэспандэнтам "Gazety Wyborczej"

Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня мытнікі дбайна абшукалі карэспандэнта “Gazety Wyborczej” Вацлава Радзівіновіча, які прыехаў у Горадню з Варшавы. Гэта адбылося на гарадзенскім чыгуначным вакзале: польскага журналіста затрымалі на асабісты догляд і агледзелі ўсяго ажно да шкарпэтак.
Мытнікі таксама пільна прагледзелі дыскеты і кніжкі, які меў пры сабе карэспандэнт “Gazety Wyborczej”, пасьля чаго адпусьцілі яго. Вацлаў Радзівіновіч ужо некалькі разоў прыяжджаў у Горадню, ён асьвятляе канфлікт вакол Саюзу палякаў.