Расея і Кітай пачалі другі этап сумесных манэўраў

ПЭКІН. Сёньня Расея і Кітай пачалі другі этап першых у гісторыі сумесных вайсковых вучэньняў “Мірная місія – 2005”. Пасьля двух дзён манэўраў недалёка ад расейскага Ўладзівастоку, войскі перамясьціліся ў Кітай на паўночна-ўсходняе ўзьбярэжжа Жоўтага мора. У манэўрах бяруць удзел каля 7 тысячаў кітайскіх і дзьвюх тысячаў расейскіх вайскоўцаў, флёт і авіяцыя. За вучэньнямі назіраюць спэцыялісты з краінаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.