Анжаліку Борыс зноў выклікаюць у органы

Міхал Карневіч, Горадня У панядзелак на 12-ю гадзіну дня выклікалі ў Ленінскі РАУС у якасьці сьведкі Анжаліку Борыс, непрызнаную беларускімі ўладамі старшыню Саюза палякаў. У якой справе яна мае быць сьведкай у позьве не гаворыцца.
Сёньня ўвечары ўжо пасьля 18-й гадзіны на кватэру да Анжалікі Борыс дзяжурны міліцыянт прынёс позву. Сьледчы Чарняк запрашае А.Борыс у якасьці сьведкі, але не паведамляе ў якой справе. Праўда, у позьве дапісана, што калі яна не зьявіцца сама, то яе даставяць прымусова. Вядома таксама, што гэты ж сьледчы шукаў і Анджэя Пачобута, рэдактара “Magazyna polskiego”, але яго якраз не было дома, а жонка адмовілася браць позву.