Міністар абароны Гішпаніі прыбыў у Аўганістан

КАБУЛ. Міністар абароны Гішпаніі Хосэ Бона прыбыў у Аўганістан дзеля ўдзелу ў расьследаваньні акалічнасьцяў катастрофы гішпанскага вайсковага гелікоптэру. Гелікоптэр разьбіўся ўчора ўвечары каля гораду Герат на захадзе Аўганістану. Загінулі 17 гішпанскіх вайскоўцаў. Міністар не выключае, што гелікоптэр быў зьбіты.