Вярхоўны суд Расеі скасаваў рашэньне аб роспуску НБП

МАСКВА. Вярхоўны суд Расеі скасаваў рашэньне аб роспуску радыкальнай Нацыянал-бальшавіцкай партыі. У ліпені Маскоўскі абласны суд прыняў рашэньне распусьціць партыю з прычыны, як заяўляла пракуратура, неадпаведнасьці дзеяньняў НБП закону аб грамадзкіх аб’яднаньнях. Лідэр партыі Эдуард Лімонаў вітаў сёньняшняе судовае рашэньне. Прадстаўнік генэральнай пракуратуры Натальля Вішнякова заявіла, што рашэньне Вярхоўнага суду будзе абскарджанае.