На Шры-Ланцы пахавалі міністра замежных справаў, якога застрэліў снайпэр

КАЛОМБА: Сёньня адбылося ўрачыстае, афіцыйнае пахаваньне міністра замежных справаў Шры Ланкі – Лакшама Кадыргамара, які ў пятніцу быў застрэлены невядомым снайпэрам. Улады абвінавацілі ў замаху паўстанчую групоўку “тамільскіх тыграў”, якія цягам 22 гадоў змагаюцца за аўтаномію для тамільскай меншасьці на высьпе. Кадыргамар, які сам быў тамілам, выступаў супраць сэпаратыстаў і дасягнуў забароны іхнай дзейнасьці ў шэрагу краінаў. Пры ўзмоцненых сродках бясьпекі ў жалобнай цырымоніі ўзялі ўдзел прэзыдэнт краіны Чандрыка Кумаратунга і замежныя прадстаўнікі.