Пачаўся вываз расейскай вайсковай тэхнікі з Грузіі

БАТУМІ. З гэтага чарнаморскага порту Грузіі пачаўся вываз расейскай вайсковай тэхнікі. Апэрацыя была адтэрмінаваная на суткі з-за дрэннага надвор’я. Два расейскія транспартныя караблі вывязуць 25 расейскіх танкаў і бронетраспартэраў. Масква згадзілася да канца 2008 году ліквідаваць свае базы ў Батумі і Ахалкалакі.