Сёньня пахавалі Робіна Кука

ЭДЫНБУРГ. Сёньня пахавалі былога міністра замежных справаў Вялікай Брытаніі Робіна Кука. Ён неспадзявана памёр у мінулую суботу ад хваробы сэрца ва ўзросьце 59-ці гадоў. Кук, які падтрымліваў паветраную апэрацыю НАТО ў Косаве ў 1999 годзе, выступаў супраць вайны ў Іраку і падаў ў адстаўку адразу пасьля яе пачатку. Міністар фінансаў Гордан Браўн назваў Кука адным з найбольш аўтарытэтных палітыкаў.