"Мы тут на вучэньнях пастралялі, а так хочацца пастраляць па-сапраўднаму"

RFE/RL Палітычная кампанія супраць Польшчы набірае ўсё большыя абароты. У яе ўключыліся дзяржаўныя інстытуты, дзяржаўныя СМІ, грамадзкія арганізацыі, створаныя ўладамі, — кшталту БРСМ. З Польшчы ствараецца вобраз ворага, які дзейнічае з каманды ЗША. Прычым, як і ў савецкія часы, кіраўніцтва суседняй краіны супрацьпастаўляецца польскаму народу.
Чаму ў Беларусі разгортваецца антыпольская кампанія? На гэтую тэму разважаюць палітоляг Уладзімер Падгол і галоўны рэдактар часопісу “Аrche” Валерка Булгакаў. (Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”)