Вярхоўны суд Беларусі сёньня можа вынесьці прысуд былому дэпутату

Уладзімер Глод, Менск Размова ідзе пра Мікалая Скутава, які ў ніжняй палаце парлямэнту папярэдняга складу займаў пасаду намесьніка старшыні камісіі ў пытаньнях прамысловасьці, паліўна-энэргетычнага комплексу, транспарту, сувязі і прадпрымальніцтва.
Скутава вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу – у раскраданьні, злоўжываньні службовым становішчам, незаконным удзеле ў прадпрымальніцкай дзейнасьці і атрыманьні хабару.

8 жніўня Вярхоўны суд Беларусі разглядаў гэтую справу, і тады дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў для экс-парлямэнтара пакараньне – 12 гадоў пазбаўленьня волі.