Альбаніі далі крэдыт 250 мільёнаў даляраў

ТЫРАНА: Эўрапейскі Банк рэканструкцыі і разьвіцьця вылучыў Альбаніі 250 мільёнаў даляраў крэдыту на ажыцьцяўленьне 20 праектаў. Паводле міністэрства фінансаў, замежны крэдыт будзе скарыстаны на паляпшэньне інфраструктуры, у прыватнасьці на рамонты дарогаў, а таксама на прыватны сэктар эканомікі.