Яцак Сарыюш-Вольскі: “Эўразьвяз гатовы фінансаваць радыё для Беларусі”

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Паводле віцэ-сьпікера Эўрапарлямэнту Яцка Сарыюш-Вольскага, Эўрапейскі Зьвяз гатовы да супольнага фінансаваньня незалежнай радыёстанцыі для Беларусі.
“Дагэтуль Эўрапейская камісія аналізавала сытуацыю, але ўжо ёсьць заява спадарыні камісара Фэрэры-Вальднэр, якая паказвае, што камісія дасьпела, каб выдаткаваць сродкі на радыё, якое вяшчала б з тэрыторыі Польшчы, Літвы ці, магчыма, Латвіі”, – заявіў Сарыюш-Вольскі.

Віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту выказаў надзею, што момант, калі пачнецца вяшчаньне на Беларусь, “ужо вельмі блізка”.

Сарыюш-Вольскі заявіў таксама, што, на ягоную думку, Менск насамрэч “ня хоча дыялёгу з Варшавай”.