Дэлегацыю Эўрапарлямэнту не пусьцілі ў Беларусь (анонс)

Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Беларусь не пусьцілі дэлегацыю Эўрапарлямэнту ў складзе намесьніка старшыні Эўрапалямэнту Яцка Сарыюш-Вольскага, кіраўніка дэпутацкай групы па сувязях зь Беларусьсю Богдана Кліха і дэпутатаў Багуслава Соніка і Барбары Кудрыцкай.
Надзвычайнае здарэньне адбылося на памежным пераходзе Кузьніца Беластоцкая-Брузгі. Разам зь імі ў Горадню ехаў старшыня гарадзкіх уладаў Беластоку Рышард Тур. (Падрабязнасьці).