У Горадні БРСМ ізноў пікетуе Генэральнае консульства Польшчы

Міхал Карневіч, Горадня Побач з уваходам у Генэральнае консульства Польшчы ў Горадні сёньня ў 11.00 ізноў пачаўся пікет БРСМ.
Каля дзясятка чалавек стаяць з тымі самымі плякатамі, што і ў пятніцу (да прыкладу, “БРСМ – за дружбу паміж народамі”). Як і ў папярэднія дні, да пікетоўцаў ніхто з супрацоўнікаў консульства не выходзіць. Побач з пікетоўцамі ходзяць людзі ў цывільным. Усіх, хто падыходзіць да ўдзельнікаў акцыі, фільмуюць на камэру.