У Партугаліі, Гішпаніі, Францыі гараць лясы 07 жнівень 2005, 15:09 ЛІСАБОН. У Партугаліі, Гішпаніі і на поўдні Францыі гараць лясы. Тысячы пажарных спрабуюць змагацца з агнём пры тэмпэратуры да 45 градусаў паводле Цэльсіюса. У рэгіёне самая моцная бяздожджыца за 60 гадоў. У Партугаліі пажарным дапамагае войска.