Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польская Дэмакратычная партыя, у якую ўваходзяць такія вядомыя палітыкі, як Тадэвуш Мазавецкі і Браніслаў Герэмэк запрапанавала сёньня “10 правілаў польскай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі”. Лідэр партыі Уладзіслаў Фрасынюк заклікаў усе палітычныя сілы, незалежна ад ідэалёгіі, згуртавацца для дапамогі беларусам.
Дэмакратычная партыя лічыць, што “вольная і незалежная Беларусь павінна далучыцца да ўсіх міжнародных арганізацыяў, у якія ўваходзіць цяпер Польшча”, а “палітыка рэпрэсіяў Аляксандра Лукашэнкі гэта міжнародная праблема, а не польска-беларускі канфлікт”.
Паводле аднаго з 10 правілаў дэмакратаў, “ізаляваць трэба толькі сатрапа і ягоную адміністрацыю”, каб не пашкодзіць беларускаму народу.
Лідэр Дэмакратычнай партыі Ўладзіслаў Фрасынюк, які быў адным зь лідэраў “Салідарнасьці” і за часоў камуністычнага панаваньня адсядзеў 4 гады за апазыцыйную дзейнасьць, заклікаў польскіх палітыкаў згуртавацца каб дапамагчы беларусам.
(Фрасынюк: ) “Вельмі важна не падзяліць беларускае грамадзтва. Гэтыя людзі жывуць побач. Мы павінны дапамагаць ня толькі палякам, але ўсім грамадзянам Беларусі, якія змагаюцца за грамадзянскія свабоды”.
Паводле ягоных словаў, ужо ў бліжэйшыя дні ў Польшчы будуць арганізаваныя дэманстрацыі падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.
Дэмакратычная партыя Польшчы накіравала сёньня лісты ў важнейшыя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі ў справе перасьледу актывістаў Саюзу палякаў, а таксама ліст салідарнасьці на імя старшыні СПБ Анжалікі Борыс.