МЗС Украіны гаворыць пра "неадэкватную" беларускую рэакцыю

КІЕЎ. Міністэрства замежных спраў Украіны назвала неадэкватнай рэакцыю Беларусі на далучэньне гэтай краіны да нядаўняй заявы Эўразьвязу з заклікам да беларускіх уладаў паважаць правы чалавека. Да заявы, у якой Эўразьвяз таксама асуджаў рэпрэсіі супраць Саюзу палякаў на Беларусі, далучыліся Ўкраіна і Малдова. У сераду амбасадараў гэтых краін выклікалі ў міністэрства замежных спраў Беларусі, заявіўшы, што заява насіла “недружалюбны характар”.