Ізраіль хоча будаваць новыя дамы на Заходнім беразе

ЕРУСАЛІМ. Улады Ізраілю сёньня абвясьцілі пра намер пабудаваць 72 дадатковыя дамы на акупаванай тэрыторыі Заходняга берагу ракі Ярдан. Міністэрства жыльля надрукавала ў газэтах абвестку аб конкурсе на праекты забудовы, якая можа пачацца цягам году. Раней Міжнародны суд Арганізацыі аб’днаных нацыяў назваў ізраільскія паселішчы на Заходнім беразе незаконнымі.