Машыне польскага тэлебачаньня ў Горадні прабілі колы

Сяргей Астраўцоў, Горадня У апошнія дні ў Горадні працуе здымачная група польскага тэлебачаньня. Сёньня група мела намер паехаць у Ліду на працэс. Аднак раніцай на платнай стаянцы з аховай шафёр групы знайшоў машыну польскага тэлебачаньня з прабітымі пярэднім і заднім правымі коламі.
Тым ня менш, польская тэлежурналістка Агнешка Раманоўска ў Ліду на суд трапіла, скарыстаўшы іншы транспарт.