ЗША заклікае Беларусь спыніць рэпрэсіі супраць саюзу палякаў

Алеся Сёмуха, Вашынгтон Дзярждэпартамэнт ЗША выступіў з заявай па сытуацыі канфлікту беларускіх уладаў з Саюзам палякаў Беларусі.
“Злучаныя Штаты асуджаюць акцыі ўраду Беларусі супраць Саюзу палякаў Беларусі. Арышты сяброў Саюзу, закрыцьцё газэты Саюзу і выкарыстаньне АМОНу для захопу памяшканьня арганізацыі – гэтыя акцыі ёсьць часткай няспыннай сыстэмы цкаваньня тых, хто намагаецца мірна выказваць свае пагляды.

На працягу апошніх двух месяцаў беларускія ўлады зачынілі 80% мясцовых аддзяленьняў трох найбуйнейшых партый, адправілі за краты актывістаў і накінулі непамерныя штрафы на нешматлікія незалежныя газэты. Злучаныя Штаты заклікаюць кіраўніцтва Беларусі пакласьці канец гэтым злоўжываньням уладай і пачаць паважаць правы грамадзян Беларусі”.