Прэсавы сакратар СПБ галадае за кратамі ў Шчучыне

Сяргей Астраўцоў, Горадня Прэс-сакратар новага кіраўніцтва Саюзу палякаў Беларусі Анджэй Пісальнік выканаў сваё абяцаньне і з учорашняга дня галадае ў міліцэйскім ізалятары ў Шчучыне. Гэта стала вядома пасьля сустрэчы зь ім адваката Аляксандра Бірылава.
Анджэй Пісальнік пратэстуе супраць незаконнага утрыманьня яго за кратамі. Яго затрымалі ў панядзелак у Горадні, затым даставілі ў Шчучынскі РАУС. Заўтра ў Лідзе адбудзецца суд, спадара Пісальніка абвінавачваюць нібыта ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі сябраў Саюзу палякаў у Шчучыне 3 ліпеня. На думку адваката, яму можа пагражаць арышт да 15 сутак.

Гл. таксама • Намесьніка старшыні Саюзу палякаў пасадзілі на 15 сутак • Тадэвуша Гавіна пасадзілі на пятнаццаць сутак • Фядута: "Лукашэнку патрэбная маленькая вайна з Польшчай, і ён будзе ваяваць"