Сем амэрыканскіх пехацінцаў загінулі ў Іраку

БАГДАД. Сем амэрыканскіх марскіх пехацінцаў загінулі ў баі з паўстанцамі на захадзе Іраку. Яшчэ адзін загінуў у выніку выбуху бомбы ў горадзе Хіт. У цэнтры ірацкай сталіцы на шляху амэрыканскай аўтакалёны сёньня выбухнуў замінаваны аўтамабіль. Некалькі чалавек загінулі, прынамсі 24 – параненыя.