Узбэкістан запатрабаваў ад ЗША пакінуць сваю ваенную базу

ТАШКЕНТ. Узбэкістан афіцыйна запатрабаваў ад ЗША пакінуць ваенную базу Каршы-Ханабад. Дзярждэпартамэнт ЗША пацьвердзіў, што амэрыканская амбасада ў Ташкенце атрымала адпаведнае паведамленьне. У інтэрвію Радыё Свабода вядучы брытанскі ваенны экспэрт Джэймс О Халаран сказаў, што Ўзбэкістан пайшоў на такі крок пад уплывам расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна, бо Маскве не падабаецца пашырэньне ўплыву ЗША на краіны былой савецкай імпэрыі.