У Іраку ў суботу загінулі болей як 20 чалавек

БАГДАД. Болей як 20 чалавек сталі ў суботу ахвярамі нападаў і тэрактаў у Іраку. У Багдадзе пры выбухах дзьвюх бомбаў загінулі 6 чалавек. Знойдзеныя целы двух службоўцаў лётнішча, выкрадзеных у сераду. Яшчэ 16 чалавек, трое – дзеці, загінулі ў выніку выбухаў на поўнач ад сталіцы Іраку. На поўдні краіны – ў Басры – два брытанскія ахоўнікі загінулі, калі аўтакалёна падарвалася на міне.