Турцыя: пры выбуху загінулі 2 вайскоўцы

АНКАРА. На паўднёвым усходзе Турцыі ў горадзе Хакяры ў выніку выбуху загінулі два турэцкія вайскоўцы. Паранены адзін мясцовы жыхар. Паводле паведамленьня паліцыі, выбухнуў прыпаркаваны на вуліцы замінаваны аўтамабіль. Пакуль што ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за выбух.