Эўропа прымае ўцекачоў з Андыжану

ЖЭНЭВА. З Кіргізстану ў трэцюю краіну сёньня накіроўваюцца каля 450 грамадзянаў Узбэкістану, якія ўцяклі адтуль пасьля крывавых падзеяў у Андыжане. Карэспандэнт нашага радыё паведамляе, што ўцекачоў, хутчэй за ўсё, самалётамі перавязуць у Румынію. Раней пра гатоўнасьць прыняць уцекачоў заявіла таксама Чэская рэспубліка.