Польшча падтрымала кіраўніцтва СПБ на чале з Борыс

RFE/RL Намесьнік міністра ўнутраных справаў Польшчы Якуб Вольскі, прамаўляючы сёньня ў Сэйме ў часе абмеркаваньня сытуацыі, якая склалася вакол Саюзу палякаў Беларусі, заявіў:
(Вольскі: ) “Мы і надалей лічым, што выбары кіраўніцтва Саюзу палякаў на чале са спадарыняй Борыс былі дэмакратычнымі і падтрымліваем гэтых людзей. Хачу з гэтай трыбуны заявіць, што мы прызнаем законна абранае кіраўніцтва і гэта, канечне, не падабаецца беларускім уладам, бо яны згубілі кантроль над гэтай арганізацыяй (СПБ)”