У Горадні адбыўся захоп Саюзу палякаў

Сяргей Астраўцоў, Горадня У 22 гадзіны амонаўцы выламалі дзьверы ў Саюзе палякаў Беларусі і ўвайшлі ўнутр будынка. Два амонаўцы вывелі і пасадзілі ў машыну старшыню СПБ Анжаліку Борыс.
Яны затрымалі таксама ўсіх журналістаў, якія там знаходзіліся, у тым ліку карэспандэнта “Газэты Выборчaй” Вацлава Радзівіновіча і прадстаўнікоў некаторых іншых замежных сродкаў масавай інфармацыі. Іх даставілі ў Ленінскі райаддзел міліцыі. Каля Саюзу палякаў працягваюць знаходзяцца амонаўцы, міліцыянты, людзі ў цывільным.