Іран гатовы да выпуску ракет на цьвёрдым паліве

ТЭГЕРАН. Іран пацьвердзіў сёньня, што валодае тэхналёгіяй вытворчасьці ракет на цьвёрдым паліве. Міністар абароны Ірану Алі Шамхані заявіў пра гэта ў інтэрвію агенцтву “Associated Press”.

Ракеты на цьвёрдым паліве – больш дакладныя й надзейныя ў эксплюатацыі. Найнавейшая іранская ракета “Шахаб-3” з радыюсам дзеяньня 2 тысячы кілямэтраў можа пераносіць ядзерную боегалоўку.