У Беларусі былі затрыманыя журналісты польскай “Gazety Wyborczej”

RFE/RL Беларуская міліцыя затрымала сёньня на некаторы час журналістаў польскай “Gazety Wyborczej” Вацлава Радзівіновіча і Робэрта Кавалеўскага, якія ехалі з Гародні ў Ліду.
"Ужо калі мы выходзілі з будынку Саюзу палякаў у Горадні, за намі сачылі двое супрацоўнікаў спэцслужбаў з аўтамабілю, а трэці здымаў кожны наш рух на камэру”, - заявіў Вацлаў Радзівіновіч. Паводле ягоных словаў, як толькі журналісты выехалі з Горадні, іхны аўтамабіль затрымалі міліцыянты, спраўдзілі дакумэнты, выпісалі штраф, але потым ім нехта пазваніў, і тады з аўтамабілю зьнялі нумары, а кіроўцу – брата намесьніка старшыні СПБ Юзэфа Пажэцкага – Ежы, затрымалі. Польскія журналісты былі вымушаныя ехаць далей таксоўкай.