Д.Рамсфэлд прыляцеў у Душанбэ

ДУШАНБЭ. Тут міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд вядзе перамовы зь кіраўніцтвам Таджыкістану ў вайсковых справах. Рамсфэлд прыбыў ў Душанбэ зь Бішкеку, дзе правёў аналягічныя перамовы з уладамі Кіргізстану. Гаворка ішла, сярод іншага, пра амэрыканскія вайсковыя базы ў рэгіёне.

Прамаўляючы ў часе прэсавай канфэрэнцыі, міністар абароны ЗША заявіў:

(Рамсфэлд: ) “Тыя базы, якія мы маем у рэгіёне, гэта значная падтрымка ў барацьбе з тэрарызмам і гандлем наркотыкамі – і ў Аўганістане і ў іншых месцах”.