Ірак: экстрэмісты пагражаюць забіць дыпляматаў

БАГДАД. У Іраку экстрэмісцкая групоўка Абу Мусаба аз-Заркаўі заявіла, што выкрадзеныя яе ваеўнікамі альжырскія дыпляматы будуць забітыя. Гэтая заява зьявілася на інтэрнэт-старонцы групоўкі.

Павераны ў справах Альжыру ў Іраку і аташэ амбасады былі выкрадзеныя ў мінулы чацьвер.

Экстрэмісты заяўляюць, то сьмерць дыпляматаў будзе помстай за “рэнэгацкую” палітыку ўраду Альжыру.