На Гарадзеншчыне адбыліся выбары дэлегатаў на Кангрэс дэмсілаў

Сяргей Астраўцоў, Горадня У мінулую нядзелю на Гарадзеншчыне адбыліся тры раённыя сходы па вылучэньні дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў.
У Астраўцы, Смаргоні і Шчучыне ў сходах удзельнічалі агулам 91 чалавек, яны абралі ў кожным раёне пад два дэлегаты, сярод якіх два сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі і два прадстаўнікі БНФ. У Шчучыне сход адбыўся паўторна, паколькі першым разам не было кворуму.

Гл. таксама • На шляху да 2006 – праблемы выбару адзінага кандыдату • Раённыя сходы дэмакратычных сілаў праходзяць ва ўмовах кансьпірацыі • Працягваецца вылучэньне дэлегатаў Кангрэсу дэмакратычных сілаў