Квасьнеўскі: “Не паддавацца на правакацыі беларускага боку!”

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі ў інтэрвію польскаму радыё заявіў, што “Польшча ня можа паддацца на правакацыі з боку беларускіх уладаў”. Такім чынам польскі прэзыдэнт пракамэнтаваў учорашні паказ на БТ фільму пра шпіёнскую дзейнасьць польскай амбасады ў Менску.
Паводле Квасьнеўскага, у дачыненьнях зь Беларусьсю Польшча павінна паступаць рашуча, але адначасова спакойна і цярпліва.

“Беларусь чакае нэрвовых рухаў з нашага боку, але мы ня можам дазволіць сабе ўцягнуцца ў авантурныя кампаніі зь яе боку”, - заявіў Квасьнесўкі.

Польскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што Варшава і надалей будзе падтрымліваць Саюз палякаў і “дэмакратычныя ініцыятывы беларусаў”.