У Грузіі буйная аварыя ў сыстэме энэргазабесьпячэньня

ТБІЛІСІ. У Грузіі чарговая аварыя ў сыстэме энэргазабесьпячэньня. Электрычнасьці няма ва ўсёй Усходняй частцы краіны – ні ў дамах, ні ў жыцьцёва важных аб’ектах. У Тбілісі стаіць мэтро, няма вады. Улады спрабуюць знайсьці прычыну аварыі.