Ляўрэатамі 16-га "Басовішча" сталі чатыры калектывы

Зьміцер Падбярэскі, Гарадок, Беласточчына
Завяршыўся чарговы фэстываль маладой беларускай музыкі "Басовішча". Як паведаміў карэспандэнт радыё "Свабода" Зьміцер Падбярэскі, узнагароды разьмеркаваліся наступным чынам: гурт "Таварыш Маўзэр" (Магілёў) атрымаў прыз радыё "Палёнія", які гарантуе калектыву запіс дыска ў Польшчы; менскі гурт "Імпрудэнс" уганараваны ўзнагародаю БАСу – "Беларускай асацыяцыі студэнтаў у Польшчы"; калектыў з Гарадка атрымаў прыз гміны Гарадка; гурт "Зьмяя" зь Менску быў адзначаны прызам "Саюзу беларусаў-палякаў".