Чалавек, застрэлены ў лёнданскім мэтро ў пятніцу, не быў зьвязаны з тэрактамі

ЛЁДАН. Брытанская паліцыя заявіла, што чалавек, які быў застрэлены ў мэтро ў пятніцу, не зьвязаны з тэрарыстычнымі замахамі, што адбыліся ў Лёндане 7 ліпеня. У адмысловай заяве гаворыцца, што адбылася “трагедыя, з нагоды якой гарадзкая паліцыя вельмі шкадуе”.