У Багдадзе выкрадзены альжырскія дыпляматы

БАГДАД. У ірацкай сталіцы выкрадзены пасланьнік Альжыру ў Іраку Алі Бэлярусі і ягоны калега Ізэдзін бан Кадзі. Паводле іншых паведамленьняў, выкрадзены таксама й іхны кіроўца. Паведамляецца, што дыпляматы былі захопленыя на вуліцы ўзброенымі людзьмі, якія пад’ехалі на двух аўтамабілях.

На пачатку ліпеня ваеўнікі захапілі і забілі пасла Эгіпту ў Іраку.