Новы пакет захадаў у барацьбе супраць тэрарызму ў Вялікабрытаніі

ЛЁНДАН. Урад Вялікабрытаніі запрапанаваў новы пакет захадаў ў барацьбе супраць тэрарызму. Як заявіў міністар унутраных справаў Чарльз Кларк, новыя захады маюць спыніць пранікненьне ў краіну экстрэмістаў. Чарльз Кларк заявіў: (Кларк: ) “Наўпроставае падбухторваньне да ўчыненьня актаў гвалту гэта ўжо крымінальнае злачынства. Гэты пакет накіраваны таксама супраць тых, хто не падбухторвае наўпрост, але праслаўляе і апраўдвае тэрарыстычныя замахі добра ведаючы, што гэта можа некага падштурхнуць да тэрарызму.