У Магілёве затрымалі "зуброўцаў"

Марыя Ўсьціновіч, Магілёў У Магілёве затрымалі двух удзельнікаў незарэгістраванага руху “Зубр”. Гэта адбылося 19 ліпеня, у другой палове дня.
Валадар Цурпанаў і Максім Дварэцкі раздавалі магілёўцам каля Цэнтральнага ўнівэрмагу газэту “Выбар”. Міліцыянты іх затрымалі і пратрымалі ў апорным пункце каля трох гадзінаў.

На зуброўцаў былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях: за распаўсюджваньне друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак, а на Валадара Цурпанава — яшчэ і за непадпарадкаваньне патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі.

Пасьля складаньня пратаколаў затрыманых зуброўцаў адпусьцілі.