У Чачэрску аштрафаваныя двое актывістаў АГП (анонс)

Казімер Яноўскі, Чачэрск Сёньня ў Чачэрску адбыўся суд над прадстаўнікамі Аб''яднанай грамадзянскай партыі Аркадзем Корхавым і Васілём Чытаевым. Яны абвінавачваліся ў арганізацыі несанкцыянаванага сходу ў прыватным доме ў вёсцы Залесьсе Чачэрскага раёну.
У часе сходу вылучалі дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў, сходу спрабавала перашкодзіць група міліцыянтаў, якіх ачольваў першы намесьнік начальніка РАУСа маёр Цалка.

Апазыцыйных актывістаў аштрафавалі на 510 тысячаў рублёў кожнага. (ПАДРАБЯЗНАСЬЦІ)