У Босьніі выпушчаны на волю сын ваеннага злачынцы Радавана Караджыча

САРАЕВА. У Босьніі міжнародныя міратворчыя сілы выпусьцілі на волю сына ваеннага злачынцы Радавана Караджыча. Прадстаўнік міратворцаў Дэрэк Чэпэл заявіў, што Аляксандар Караджыч вызвалены з-пад варты ў горадзе Пале, недалёка ад Сараева. Ён быў затрыманы 7 ліпеня паводле падазрэньня ў тым, што хавае свайго бацьку. Прадстаўнікі міратворцаў ніяк не пракамэнтаваў рашэньне вызваліць Аляксандра Караджыча. Радаван Караджыч быў адным зь лідэраў басьнійскіх сэрбаў у часе вайны ў былой Югаславіі ў 90-я гады. Яго шукае Міжнародны трыбунал паводле абвінавачаньня ў генацыдзе і іншых ваенных злачынствах.