У Берасьці мусіць быць вынесены прысуд у справе лідэра мясцовых скінгэдаў

Алег Супрунюк, Берасьце Сяргея Мартынюка абвінавачваюць у тым, што разам з паплечнікамі ён учыніў напад на прыхільнікаў альтэрнатыўнай музыкі.
У часе судовага разьбіраньня высьветлілася, што хуліганскія дзеяньні спадара Мартынюка зьвязаныя з ягонай прыналежнасьцю да скінгэдаў: на кватэры абвінавачанага знойдзеная адпаведная літаратура і атрыбутыка.

Варта таксама адзначыць, што на момант зьдзяйсьненьня злачынства Сяргей Мартынюк працаваў выкладчыкам гісторыі ў адной з берасьцейскіх школаў.