Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць Адміністрацыйная камісія Івацэвіцкага райвыканкаму пакарала мясцовага жыхара Станіслава Халадовіча штрафам за незаконны распаўсюд друкаваных выданьняў.
Падставай для пакараньня стала тое, што спадар Халадовіч распаўсюджваў у вёсцы Горталь Івацэвіцкага раёну расейскую “Новую газэту”, брашуру Васіля Лявонава “Бяз права на памылку” і інфармацыйныя матэрыялы пра дзейнасьць кааліцыі “Пяцёрка плюс”.
Калі Станіслаў Халадовіч (дарэчы, былы міліцыянт) зьехаў з вёскі, там раптоўна зьявіліся супрацоўнікі міліцыі, якія сканфіскавалі ў мясцовых жыхароў прывезеную ім з райцэнтру літаратуру. Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні быў складзены ўжо ў Івацэвічах. Прычым ані ў пратаколе, ані ў пастанове адміністрацыйнай камісіі не прыведзеная аргумэнтацыя, у чым палягае парушэньне закону з боку спадара Халадовіча.