Любоў Лунёва, Менск Актывісты моладзевага руху “Зубр” непаўнагадовы Мікіта Шуцянкоў і Максім Вінярскі распаўсюджвалі ля прахадной аўтамабільнага заводу газэту “Выбар”.
Юнакоў трымаюць у дзяжурнай частцы міліцыі Заводзкага раёну. Міліцыянты атрымалі загад уважліва вывучыць зьмест газэты, каб вызначыцца, паводле якога артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу складаць пратакол аб правапарушэньні.