САФІЯ. У Баўгарыі паліцыянты выкрылі падпольную лябараторыю, дзе вырабляліся сынтэтычныя наркотыкі, якія рыхтаваліся для продажу ў арабскія краіны.
Канфіскаваныя 190 кіляграмаў амфітаміну і 40 кіляграмаў ўжо гатовых таблетак. Агульны кошт наркотыкаў – 6 мільёнаў даляраў. Арыштаваныя два чалавекі.
Гэта ўжо трэцяе падпольнае прадпрыемства, што вырабляе накротыкі, знойдзенае ў Баўгарыі сёлета.