Антытэрарыстычная апэрацыя ў Італіі

РЫМ. На поўначы Італіі прайшла шырокамаштабная антытэрарыстычная апэрацыя, у часе якой былі арыштаваныя больш за 140 чалавек. Дзьве траціны затрыманых – імігранты. Пасьля лёнданскіх тэрактаў, у Італіі пад узмоцненай аховай знаходзяцца лётнішчы, чыгуначныя вакзалы, мэтрапалітэн ды іншыя аб’екты.