Ірак – найнебясьпечнае месца для журналістаў

ВЕНА. 78 журналістаў былі забітыя летась пры выкананьні прафэсійных абавязкаў – такія лічбы прыведзеныя ў чарговай справаздачы Міжнароднага інстытуту прэсы. Найбольш небясьпечным месцам для журналістаў, як вынікае з справаздачы, застаецца Ірак – толькі ў першай палове гэтага году там былі забітыя 11 работнікаў СМІ.